HomeНавіныНадвор'е ў Беларусі на бліжэйшыя дні

Надвор’е ў Беларусі на бліжэйшыя дні

Як паведамляюць сіноптыкі, 16 сакавіка (у сераду) чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Па поўначы і паўночным усходзе месцамі на дарогах галалёдзіца. Вецер ноччу паўднёва-ўсходні слабы, днём усходні ўмераны. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад +2 °С па паўднёвым захадзе да -10 °С па паўночным усходзе краіны, максімальная днём +3.. +9 °С, па паўночным усходзе Беларусі -1.. +2 °С.

17 сакавіка (у чацвер) без ападкаў. Уначы і раніцай у паўночных і паўночна-ўсходніх раёнах на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер усходняй чвэрці ўмераны, месцамі парывісты. Тэмпература паветра ноччу -4.. -10 °С, па паўночным усходзе месцамі -11.. -15 °С, днём 0.. +6 °С.

18 сакавіка (у пятніцу) без ападкаў. Уначы і раніцай у паўночных і паўночна-ўсходніх раёнах краіны месцамі на дарогах галалёдзіца. Вецер няўстойлівы слабы да ўмеранага. Тэмпература паветра ноччу -4.. -10 °С, месцамі -11.. -15 °С, днём +1.. +8 °С.

bydobryhttps://bydobry.com
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x