HomeНавіныНадвор'е ў Беларусі на бліжэйшыя дні

Надвор’е ў Беларусі на бліжэйшыя дні

Як паведамляюць сіноптыкі, 26 сакавіка (у суботу) воблачна з праясненнямі. Уначы пераважна без ападкаў, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі (дождж, па паўночным усходзе Беларусі з мокрым снегам). Уначы і раніцай месцамі па паўночным усходзе краіны на дарогах чакаецца галалёдзіца. Вецер заходні, паўночна-заходні ўмераны, ноччу парывісты, раніцай і днём у многіх раёнах моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0.. +6 °С, максімальная днём +7.. +13 °С. Атмасферны ціск будзе інтэнсіўна падаць.

27 сакавіка (у нядзелю) ноччу і раніцай па паўночна-ўсходняй палове рэспублікі чакаецца кароткачасовы снег, на асобных участках дарог галалёдзіца. Удзень без істотных ападкаў. Вецер паўночна-заходні, заходні парывісты, часам моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы -2.. -7 °С, днём +2.. +9 °С, па паўночным усходзе Беларусі яна складзе -1.. +1 °С.

28 сакавіка (у панядзелак) месцамі па краіне, а ў начныя і ранішнія гадзіны ў паўночна-ўсходніх раёнах Беларусі на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Уначы і раніцай па паўночным усходзе краіны на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні, паўднёва-заходні ўмераны, раніцай і днём у многіх раёнах рэспублікі моцны парывісты. Тэмпература паветра ноччу -5.. +2 °С, па захадзе краіны да +4 °С, днём +11.. +18 °С, па поўначы Беларусі +8.. +10 °С.

bydobryhttps://bydobry.com
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x