HomeНавіныНадвор'е ў Беларусі на тыдзень

Надвор’е ў Беларусі на тыдзень

Як паведамляюць сіноптыкі, 28 снежня (у аўторак) будзе воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў, толькі ўначы па поўначы краіны ў асобных раёнах пройдзе невялікі снег. Уначы і раніцай месцамі па рэспубліцы чакаецца туман. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні слабы да ўмеранага. Тэмпература паветра ўначы -9.. -15 °С, пры праясненнях -16.. -17 °С; днём -4.. -10 °С.

29 снежня (у сераду) таксама воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў, толькі ноччу месцамі па паўднёвым усходзе, а днём па паўднёвым захадзе краіны пройдзе кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні, усходні парывісты. Тэмпература паветра ўначы -8.. -13 °С, пры праясненнях -14.. -17 °С, днём -2.. -9 °С.

30 снежня (у чацвер) будзе воблачна з праясненнямі. Уначы месцамі па паўднёвым захадзе, днём на большай частцы тэрыторыі рэспублікі чакаюцца кароткачасовыя ападкі (снег, мокры снег, днём па паўднёвым захадзе з дажджом). У асобных раёнах слабы туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы ўмераны. Тэмпература паветра ўначы -8.. -13 °С, па паўночным усходзе краіны пры праясненнях -14.. -17 °С, днём -1.. -8 °С; па паўднёвым захадзе ноччу -5.. -7 °С, днём 0.. +2 °С.

31 снежня (у пятніцу) будзе пераважаць воблачнае надвор’е. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі (снег, мокры снег, днём па захадзе з дажджом). Месцамі чакаецца туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёвы, паўднёва-заходні ўмераны. Тэмпература паветра ноччу складзе 1-8 градусаў марозу, па паўночным усходзе пры праясненнях – да мінус 10, у паўднёва-заходніх раёнах – ад нуля да плюс 2. Днём будзе ад мінус 2 да плюс 5.

У суботу, 1 студзеня, ёсць вялікая верагоднасць, што ў многіх рэгіёнах краіны мокры снег зменіцца на дождж. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 4, днём – ад мінус 1 да плюс 6.

bydobryhttps://bydobry.com
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x