Як паведамляюць сіноптыкі, 30 красавіка (у суботу) пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах краіны будзе згушчацца слабы туман. Вецер няўстойлівы слабы да ўмеранага. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -3.. +3 °С, максімальная днём +10.. +16 °С. Атмасферны ціск істотна не зменіцца.
1 мая (у нядзелю) пераменная воблачнасць. Уначы пераважна без ападкаў, днём месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер няўстойлівы слабы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -2.. +5 °С, максімальная днём +11.. +18 °С.