Як паведамляюць сіноптыкі, 6 мая ў Беларусі пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі раніцай і днём месцамі ў заходніх і паўночна-заходніх раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Вецер паўднёвы ноччу слабы, днём умераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +1.. +6 °С, месцамі замаразкі 0.. -3 °С, па захадзе Беларусі да +9 °С; максімальная днём +15. +21 °С. Атмасферны ціск уначы істотна не зменіцца, днём будзе слаба падаць.