HomeНавіныНадвор'е на бліжэйшыя дні

Надвор’е на бліжэйшыя дні

Як паведамляюць сіноптыкі, 29 сакавіка (у аўторак)у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Па поўначы ў многіх раёнах, на астатняй тэрыторыі краіны месцамі пройдуць кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). Уначы і раніцай па паўночным усходзе на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні, паўночна-заходні парывісты, месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0.. +6 °С, максімальная днём ад +2 °С па поўначы да +13 °С па поўдні Беларусі.

30 сакавіка (у сераду) надвор’е ў краіне будзе вызначаць поле паніжанага атмасфернага ціску. Воблачна з праясненнямі. Месцамі па рэспубліцы чакаюцца кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Уначы і раніцай па паўночным усходзе краіны на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў умераны. Тэмпература паветра ўначы -6.. +1 °С, днём +1.. +7 °С, у паўднёвых раёнах Беларусі да +10 °С.

31 сакавіка (у чацвер) воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Уначы і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-ўсходні парывісты. Тэмпература паветра ноччу -5.. +2 °С, па поўначы краіны да -7 °С, днём +1.. +8 °С.

bydobryhttps://bydobry.com
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x