Напярэдадні Радаўніцы працэдура атрымання пропуска ў прыгранічную зону будзе спрошчана. Пра гэта, як паведамляе БЕЛТА, праінфармаваў начальнік аддзела галоўнага ўпраўлення аховы дзяржаўнай граніцы Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Іван Сяргееў.
«Пропускі ў пагранічную зону замежным грамадзянам будуць выдавацца ў дзень звароту. 2-3 мая пропуск можна будзе атрымаць у дзень звароту. Разам з тым, каб не ствараць чэргі, настойліва рэкамендуецца звяртацца па пропуск загадзя. Гэта можна зрабіць праз інтэрнэт на Адзіным партале электронных паслуг», – прыводзіць агенцтва словы Івана Сяргеева.