HomeЕжаНаша любімая бульба. Пра карысць і шкоду бульбы

Наша любімая бульба. Пра карысць і шкоду бульбы

(па матэрыялах інтэрнэт-крыніц)

Смачная? Бясспрэчна. Папулярная? Адназначна. Карысная? Давайце высветлім. Бульба. Прадукт гэты гіпаалергенны, што немалаважна, а таксама добрая крыніца мінералаў, вітамінаў і амінакіслот. Такім чынам, рэгулярнае ўжыванне бульбы дапаможа:

*** палепшыць абмен рэчываў і вывесці з арганізма лішнюю вадкасць;

*** знізіць кіслотнасць страўніка;

*** знізіць узровень халестэрыну;

*** павысіць узровень гемаглабіну ў крыві;

*** умацаваць пазногці, палепшыць стан скуры і валасоў;

*** стымуляваць мазгавую дзейнасць;

*** драную на тарцы сырую бульбу прыкладваюць да апёкаў, грыбковых паразаў, яна валодае заспакаяльным і загойваючым дзеяннем.

Бульба спрыяльна ўплывае на артэрыяльны ціск. Бульбу можна есці пры падагры, а вось пры дыябеце яе варта выключыць.

Калі паставілі перад сабой мэту пахудзець, то ешце менш бульбы, а пра смажаную і фры зусім забудзьцеся.

І ўсё ж мала што з агародніны параўнаецца з бульбай па колькасці рэцэптаў, якія выкарыстоўваюцца ў свеце. Беларусу без бульбы нікуды – і на гарнір, і ў суп, і ў салату, у свята і на кожны дзень. Канал «Ежа на Добрым» прапануе рэцэпт «Клёцкі з душамі». Смачна есці і будзьце здаровыя!

bydobryhttps://bydobry.com
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x