HomeМесца прыцягненняЭкалогіяНавакольнае асяроддзе. Кажаны Беларусі.

Навакольнае асяроддзе. Кажаны Беларусі.

Навакольнае асяроддзе, прырода Беларусі, кажаны … Яны жывуць побач з намі, але мы амаль іх не заўважаем. Умеюць лётаць, але не птушкі. Таямнічыя і загадкавыя прадстаўнікі дзікай прыроды – кажаны! Усе пра іх шмат чулі, а хтосьці і бачыў. Але што мы пра іх ведаем? Яны страшныя ці ўсё ж мілыя? Ці небяспечныя беларускія віды кажаноў? І чаму маюць патрэбу ў дапамозе чалавека, асабліва ў халодны перыяд? Развеяць міфы і прыадчыніць дзверы ў таямнічы свет кажаноў Беларусі спецыялісты вырашылі неардынарным спосабам – з дапамогай выставы калажаў «Ноч кажаноў». Яна арганізаваная грамадскай арганізацыяй “Ахова птушак Бацькаўшчыны” сумесна з Навукова-даследчым цэнтрам біярэсурсаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пад эгідай EUROBATS. Да 5-га красавіка выставу можна наведаць не толькі віртуальна – яна размешчана ў Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства. Адрас: вуліца Макаёнка, 9, час наведвання з 9 да 17 гадзін. Уваход вольны.

Елена Вахромееваhttps://bydobry.by/
Люблю путешествия и общение. Открыта для новых знаний. Не перестаю совершенствоваться в своей любимой экологической и природоохранной тематике.
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x