HomeНавіныНавукоўцы адкрылі гены заікання

Навукоўцы адкрылі гены заікання

Гены, звязаныя з заіканнем, адкрылі навукоўцы з Дзяржаўнага універсітэта Уэйна ў Дэтройце і Медыцынскага цэнтра Універсітэта Вандэрбільта. Даследаванні апублікаваныя ў часопісахHuman Genetics and Genomics Advancesі The American Journal of Human Genetics.

Даследчыкі з Дзяржаўнага ўніверсітэта Уэйна сабралі ўзоры сліны і крыві ў сотняў людзей з заіканнем. Ім удалося вызначыць некаторыя генетычныя варыяцыі, якія карэлююць з заіканнем.

Для праверкі надзейнасці вынікаў група з Вандэрбільцкага ўніверсітэта звярнулася да ўласнага сховішча генетычнай інфармацыі. Паколькі заіканне рэдка згадваецца ў медыцынскіх запісах, даследнікі арыентаваліся на захворванні, пры якіх яно звычайна назіраецца.

З дапамогай нейрасетак яны выявілі генетычны варыянт rs12613255 побач з генам CYRIA у еўрапейцаў і мутацыю гена ZMAT4 у афрыканцаў, звязаныя з падвышанай рызыкай развіцця заікання. Таксама з заіканнем аказаліся звязаныя гены, якія рэгулююць выпрацоўку палавых гармонаў, і ген, раней асацыіраваны з аўтызмам.

Некаторыя карэляцыі могуць быць недакладныя, адзначаюць даследнікі. Але, калі ў далейшым вынікі пацвердзяцца, гэта, магчыма, дазволіць знайсці спосабы для лячэння заікання.

bydobryhttps://bydobry.com
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x