HomeНавіныНавукоўцы мяркуюць, што CОVID-19 вычэрпвае свой патэнцыял

Навукоўцы мяркуюць, што CОVID-19 вычэрпвае свой патэнцыял

Штам CОVID-19, які атрымаў назву “амікрон”, можа стаць апошняй мутацыяй, а пандэмія пойдзе на спад. Такое меркаванне выказала загадчык кафедры інфекцыйных хвароб Паўднёва-Уральскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта (ПУДМУ, Чэлябінск) Людміла Ратнікава. Пра гэта яна заявіла ў інтэрв’ю агенцтву “Інтэрфакс”.

«Нядаўна выяўлены штам «амікрон», верагодна, можа стаць апошняй мутацыяй. Ёсць даныя, што вірус вычэрпвае свой патэнцыял. Так, ён заразны, кантагіёзнасць у яго высокая. Але эпідэміялагічная актыўнасць можа быць меншай, і ён, магчыма, не будзе больш муціраваць», – цытуе Ратнікаву «Інтэрфакс».

На яе думку, вірус у выніку вычарпае свой патэнцыял і ператворыцца ў звычайны “сезонны”. «Захворванне будзе праходзіць з сімптомамі «прастуды», як і іншыя ВРВІ. (…) Вірус ужо не будзе масава выклікаць цяжкія формы захворвання, мы будзем з ім спраўляцца», – прыводзіць агенцтва словы вучонага-інфекцыяніста.

bydobryhttps://bydobry.com
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x