HomeНавіныНавукоўцы заклікаюць вярнуць Плутону статус планеты

Навукоўцы заклікаюць вярнуць Плутону статус планеты

У новым даследаванні, праведзеным Фларыдскім касмічным інстытутам пры Універсітэце Цэнтральнай Фларыды, навукоўцы вывучылі шматвяковую літаратуру пра планеты і сцвярджаюць, што рашэнне, якое прывяло да выключэння Плутона са спісу планет у 2006 годзе, заснавана на састарэлых ідэях і павінна быць адменена.

Плутон выключылі са спісу планет з-за таго, што ён недастаткова масіўны і не можа расчысціць сваю арбіту ад астэроідаў. У новым артыкуле спецыялісты сцвярджаюць, што патрабаванне аб гравітацыйным дамінаванні планеты ў раёне арбіты – гэта крытэрый, заснаваны не на навуцы, а на «фальклоры і астралогіі».

Ілюстрацыя: ESO / L. Calçada

Навукоўцы выявілі, што паступова з цягам часу азначэнне планеты, дадзенае Галілеем у 1630-х гадах, было ўрэзана. Галілей сцвярджаў, што планеты – гэта аб’екты, якія складаюцца з элементаў, якія з часам мяняюцца, як і Зямля. Або, як інтэрпрэтуюць даследчыкі, яны “геалагічна актыўныя”.

Калі перагледзець падыход да азначэння планет, то гэты статус прысвояць не толькі Плутону, але яшчэ і Месяцу, а таксама геалагічна актыўным спадарожнікам планет-гігантаў, напрыклад, Тытану.

bydobryhttps://bydobry.com
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x