У Беларусі з 1 лютага падаражэюць некаторыя маркі цыгарэт, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на інфармацыю Міністэрства па падатках і зборах.
Гарадзенская тытунёвая фабрыка “Нёман” на 10 капеек павышае цэны на цыгарэты NZ, Queen, Matrix BLUE, партал, “МІНСК”, MINSK CITY MS, MINSK CAPITAL MS, “Прэм’ер”, “ФЭСТ”, CREDO, Minsk city, Minsk capital. Цыгарэты “МАГНАТ” падаражэюць на 12 капеек, Minsk city QS, Minsk capital QS – на 8 капеек.
«Тытунь-інвест», «Беларусьгандаль» і «Інтэр-Табака» паднімаць кошты не будуць.
Беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц дэклараваць максімальныя рознічныя цэны на тытунёвыя вырабы.