Як пішуць інтэрнэт-крыніцы, дыпламаты краін Еўрасаюза ў нядзелю не змаглі дамовіцца аб эмбарга на расійскую нафту, якое плануецца ўключыць у шосты пакет санкцый супраць Расіі, і зробяць яшчэ спробу.
Цяпер, паводле звестак з брусельскіх калідораў, краіны ЕС абмяркоўваюць кампрамісную прапанову Францыі: забараніць імпарт расійскай нафты морам, а імпарт па нафтаправодзе “Дружба” пакуль не чапаць.
Дамовіцца аб эмбарга не ўдаецца з-за Венгрыі, якая, як нагадвае агенцтва Франс-прэс, атрымлівае 65% нафты па “Дружбе” і не хоча ад яе адмаўляцца.