HomeНавіныНекаторыя рыбы ўмеюць... лічыць

Некаторыя рыбы ўмеюць… лічыць

Інтэрнэт-крыніцы спасылаюцца на публікацыю ў bioRxiv, дзе зазначана, што рыбы-пырскуны ўмеюць лічыць. А высветлілі гэта навукоўцы з універсітэта Трэнта ў Італіі.

Рыбы-пырскуны вядомыя сваёй незвычайнай здольнасцю здабываць ежу. Яны плаваюць у вадаёмах ля берага, у ядомае насякомае плююць вадой, ахвяра падае на паверхню вады, дзе і становіцца сняданкам-абедам-вячэрай.

Даследчыкі змяшчалі ля вады дыскі з рознай колькасцю кропак. Заахвочваючы прысмакамі, рыб прызвычаілі да выбару вызначанага дыска. Пасля прапанаваныя ўмовы змянілі.

Высветлілася, што рыбы-пырскуны з разнастайнасці дыскаў у выніку выбіралі менавіта той, колькасць кропак на якім супадала з той, якую яны «запомнілі».

bydobryhttps://bydobry.com
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x