HomeНавіныНезаконна перасекчы мяжу ў сераду спрабавалі 22 бежанцы - Пагранслужба Польшчы

Незаконна перасекчы мяжу ў сераду спрабавалі 22 бежанцы – Пагранслужба Польшчы

Незаконна трапіць з Беларусі ў Польшчу ў сераду спрабавалі крыху больш за 20 бежанцаў, паведамілі ў Пагранслужбе Польшчы ў чацвер. Пра гэта інфармуе«Інтэрфакс-Захад»

“Учора, г.зн. 29.12 мяжу Польшчы і Беларусі спрабавалі незаконна перасекчы 22 чалавекі», – гаворыцца ў паведамленні ведамства ў твітары.

Паводле інфармацыі польскіх памежнікаў, на ўчастку мяжы ў раёне Чарэмшы беларускія сілавікі асляплялі польскія патрулі лазерамі. А на ўчастку ў раёне населенага пункта Мельнік група з 10 замежнікаў паспрабавала перайсці мяжу па пешаходным мосце.

Раней у польскай Пагранслужбе заявілі, што сёлета з Беларусі ў Польшчу спрабавалі нелегальна патрапіць 39,5 тысяч мігрантаў.

bydobryhttps://bydobry.com
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x