HomeНавіныНовая варыяцыя каранавіруса распаўсюджваецца ў Вялікабрытаніі

Новая варыяцыя каранавіруса распаўсюджваецца ў Вялікабрытаніі

Новы від каранавіруснай інфекцыі – AY.4.2 – на 10-15% больш заразны, чым «дэльта». Пра гэта паведамляе Financial Times са спасылкай на навукоўца Інстытута Уэлкама Сэнгера ў Кембрыджы Джэфры Барэта і дырэктара Інстытута генетыкі Лонданскага універсітэта Франсуа Балу. Па словах Балу, AY.4.2 можа аказацца самай заразнай версіяй каранавіруса, што была выяўлена з пачатку пандэміі. Падкрэсліваецца, што пакуль новая варыяцыя фіксуецца толькі на тэрыторыі Вялікабрытаніі — і цяпер гэта прыкладна 10 працэнтаў ад усіх выпадкаў заражэння ў краіне. Пры гэтым навукоўцы зазначаюць, што рост захворвання, які цяпер адзначаецца ў Вялікабрытаніі, звязаны ў першую чаргу з тым, што жыхары грэбуюць мерамі прафілактыкі, а не са з’яўленнем новай варыяцыі віруса.

bydobryhttps://bydobry.by
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x