У Лондане 24 мая адбудзецца адкрыццё новай Лізавецінскай веткі метрапалітэна. Гэта падзея прымеркавана да святкавання Плацінавага юбілею каралевы. Пра гэта піша gazeta.ru са спасылкай на “Бі-бі-сі”.
Ветка звяжа праз цэнтр Лондана яго прыгарады – Рэдынг і Эсэкс. Час у дарозе на шматлікіх участках скароціцца ад 15 да 30 мін. Цягнікі рухаюцца як наземным, так і падземнымі шляхамі, рух па якіх будзе абмежаваны па нядзелях для правядзення дадатковых выпрабаванняў. Мяркуецца, што каралева, у гонар якой названа лінія, прыме ўдзел у адкрыцці маршруту.