Як паведамляюць інфармагенцтвы, галоўная плошча Нью-Йорка – Таймс-сквер – у навагоднюю ноч будзе адкрыта толькі для вакцынаваных гараджан і турыстаў. Такое рашэнне мэра горада Біла дэ Блазіо. Іншымі словамі, білетам для ўдзелу ў свяце стане сертыфікат аб вакцынацыі. Калі зрабіць прышчэпку нельга па медыцынскіх прычынах, трэба будзе прадставіць адмоўны тэст на каранавірус, зроблены не раней як за 72 гадзіны да мерапрыемства. Дзецям да пяці гадоў пацвярджэнне вакцынацыі не спатрэбіцца. Тыя, хто зрабіў прышчэпку, змогуць знаходзіцца на Таймс-сквер без маскі.