HomeНавіныНовым амбасадарам РФ у Беларусі стане Грызлоў - крыніца «Інтэрфакса»

Новым амбасадарам РФ у Беларусі стане Грызлоў – крыніца «Інтэрфакса»

Старшыня Вышэйшага Савета «Адзінай Расіі» Барыс Грызлоў стане новым амбасадарам Расіі ў Беларусі. Пра гэта паведамляе “Інтэрфакс”са спасылкай на інфармаваную крыніцу ў Дзярждуме.

“Кандыдатура Барыса Грызлова на пасаду пасла Расіі ў Беларусі ўжо адобрана профільным камітэтам па справах СНД”, – сказаў суразмоўца агенцтва ў сераду.

Ён адзначыў, што да сваіх новых абавязкаў Грызлоў зможа прыступіць яшчэ да наступлення новага года. Крыніца адзначыла, што зацвярджае кандыдатуру амбасадара прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін.

Грызлоў зменіць на пасадзе пасла РФ у Беларусі Яўгена Лук’янава, які быў прызначаны на гэтую пасаду ў сакавіку 2021 года ўказам прэзідэнта РФ.

bydobryhttps://bydobry.com
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x