HomeНавіныПачатак лета ў Беларусі абяцае быць цёплым і... дажджлівым

Пачатак лета ў Беларусі абяцае быць цёплым і… дажджлівым

Як паведамляюць сіноптыкі, 1 чэрвеня (у сераду) ноччу прагназуецца невялікая воблачнасць, пераважна без ападкаў. Удзень павелічэнне воблачнасці, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, месцамі чакаюцца навальніцы і моцныя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах рэспублікі будзе згушчацца слабы туман. Вецер ноччу няўстойлівы слабы, днём паўднёва-ўсходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +4.. +10 °С, па поўдні краіны да +12 °С; максімальная днём +20. +26 °С, па захадзе Беларусі яна складзе +17.. +19 °С. Атмасферны ціск уначы істотна не зменіцца, днём будзе падаць.

2 чэрвеня (у чацвер) воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер паўднёвай чвэрці ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад +7°С па захадзе да +15°С па паўднёвым усходзе краіны, максімальная днём +17.. +24 °С, па ўсходзе рэспублікі +25.. +27 °С.

3 чэрвеня (у пятніцу) надвор’е ў краіне абумовіць поле паніжанага атмасфернага ціску і няўстойлівая паветраная маса, якая распаўсюджваецца з поўдня Балтыкі. Воблачна з праясненнямі. Месцамі па краіне чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Вецер заходняй чвэрці ўмераны. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +6.. +13 °С, максімальная днём +17.. +24 °С.

bydobryhttps://bydobry.com
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x