HomeНавіныПачынаюцца клінічныя выпрабаванні вакцыны-пластыру ад каранавіруса

Пачынаюцца клінічныя выпрабаванні вакцыны-пластыру ад каранавіруса

Брытанская кампанія Emergex Vaccines Holding Limited, якая займаецца распрацоўкай вакцын, атрымала дазвол на правядзенне першага этапу клінічных выпрабаванняў вакцыны другога пакалення ад COVID-19, паведамляе Коммерсантъ.

У Emergex распавялі, што ў аснове дзеяння прэпарата ляжыць выкарыстанне Т-клетак. Яны пачынаюць дзейнічаць адразу пасля заражэння, перашкаджаючы размнажэнню віруса ў арганізме, развіццю захворвання, а таксама перадачы віруса іншым людзям. Распрацоўшчыкі запэўніваюць, што такі прынцып дзеяння дазваляе забяспечыць больш працяглы імунітэт у адрозненне ад існых цяпер вакцын, якія запускаюць выпрацоўку антыцелаў.

Пры гэтым што самае рэвалюцыйнае — прэпарат Emergex зроблены ў выглядзе… пластыру. Клінічныя выпрабаванні будуць праходзіць у Швейцарыі, пачнуцца праз некалькі месяцаў. Прамежкавыя вынікі чакаюцца ў чэрвені 2022 года.

bydobryhttps://bydobry.by
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x