У Беларусі з 1 студзеня з`явіўся падатак на першую кватэру. Сума падатку вызначаецца з улікам разліковага кошту квадратнага метра тыпавога капітальнага збудавання па стане на 1 студзеня, агульнай плошчы жылога памяшкання і стаўкі падатку ў памеры 0,1%. Памер плацяжу ў Мінску і іншых населеных пунктах будзе адрознівацца.
У сярэднім новы падатак у сталіцы складзе 50 рублёў у год, у рэгіёнах – у 2 разы менш, прагназавалі раней у Мінфіне.
Уласнікі жылля павінны будуць унесці авансавы плацеж у памеры 50% ад агульнай сумы падатку да 15 лістапада 2022 года. Астатнюю частку – да 15 лістапада 2023 года ў адпаведнасці з апавяшчэннем падатковай інспекцыі. Для некаторых катэгорый грамадзян захоўваецца льгота: размова ідзе аб пенсіянерах, аб інвалідах, аб непаўналетніх, членах шматдзетных сем’яў, ваеннаслужачых тэрміновай службы і аб удзельніках Вялікай Айчыннай вайны.