HomeНавіныПадлетак які выратаваў на пажары брата - у вельмі цяжкім стане

Падлетак які выратаваў на пажары брата – у вельмі цяжкім стане

Падлетак з Мядзельскага раёна, які выратаваў на пажары свайго меншага брата, па-ранейшаму ў вельмі цяжкім стане, паведамілі сёння карэспандэнту БЕЛТА у міністэрстве аховы здароўя краіны.

“Стан 12-гадовага Ромы Кагадоўскага, які вынес з агню свайго двухгадовага браціка, па-ранейшаму вельмі цяжкі. Агульная плошча апёкаў 62% паверхні цела”, – гаворыцца ў паведамленні.

Раман, нагадаем, атрымаў траўмы, ратуючы 29 красавіка з агню свайго двухгадовага брата ў вёсцы Сідаравічы Мядзельскага раёна. Бацькоў у гэты час дома не было.

Выбраны аптымальны варыянт лячэння і для другога падлетка, які быў дастаўлены ў БХМД з Мсціслаўскай ЦРБ. Падлетак 2004 года нараджэння атрымаў электратраўму. Пры першасным аглядзе ў яго былі дыягнаставаны апёкі рознай ступені цяжкасці – да 70%. Стан гэтага хлопчыка таксама цяжкі, але стабільны.

Сёння ў Рэспубліканскім апёкавым цэнтры ў БХМД Мінска адбыліся пашыраныя кансіліумы, на якіх абмяркоўвалі падыходы да лячэння двух падлеткаў, якія пацярпелі ў канцы красавіка ад апёкавых траўмаў і былі дастаўлены на лячэнне ў Мінск.

“Абодва хлопчыкі знаходзяцца ў аддзяленні анестэзіялогіі і рэанімацыі (апёкавых хворых з палатамі інтэнсіўнай тэрапіі) на штучнай вентыляцыі лёгкіх у стане медыкаментознага сну”, – праінфармавалі ў Міністэрстве аховы здароўя.

bydobryhttps://bydobry.com
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x