Як пішуць інтэрнэт-крыніцы, НАТА больш не звязана раней узятымі на сябе абавязацельствамі ўстрымлівацца ад разгортвання сваіх сіл ва Усходняй Еўропе, заявіў у інтэрв’ю AFP намеснік генеральнага сакратара НАТА Мірча Геаана.
Масква сваімі дзеяннямі ў дачыненні да Украіны сама “анулявала любы змест” акта Расія-НАТА, сказаў Геаана.
Як нагадвае AFP, у 2017 годзе НАТА ўжо разгарнула шматнацыянальныя тактычныя групы ў краінах Балтыі і Польшчы ў якасці стрымліваючай меры. Пасля пачатку канфлікту ва Украіне альянс накіраваў туды падмацаванне. Краіны Балтыі заклікалі да большай прысутнасці там сваіх саюзнікаў, у тым ліку да стварэння брыгад для замены драбнейшых тактычных груп.
У сярэдзіне мая на прэс-канферэнцыі ў Вашынгтоне Мірча Геаана заявіў, што альянс, аказваючы падтрымку Украіне і ўмацоўваючы ўласную абарону, імкнецца мінімізаваць рызыкі прамога канфлікту з Расіяй.