Першы прэзідэнт Украіны Леанід Краўчук памёр у аўторак, 10 мая, ва ўзросце 88 гадоў, паведаміў народны дэпутат Украіны, экс-спікер Вярхоўнай Рады Дзмітрый Разумкоў. Пра гэта піша «Інтэрфакс».
Па наяўных дадзеных, Краўчук у 2021 годзе быў шпіталізаваны з каранавіруснай інфекцыяй COVID-19 у адну з замежных клінік, працяглы час знаходзіўся ў коме, а затым праходзіў рэабілітацыю.
Краўчук быў абраны прэзідэнтам Украіны на першых прамых прэзідэнцкіх выбарах 1 снежня 1991 года, па выніках якіх набраў 61, 6% галасоў. 8 снежня 1991 года разам з прэзідэнтам Расіі Барысам Ельцыным і старшынёй Вярхоўнага Савета Беларусі Станіславам Шушкевічам падпісаў Белавежскія пагадненні аб спыненні існавання СССР.