У ноч на 4 мая ў Менску ва ўзросце 87 гадоў памёр першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч.
Станіслаў Шушкевіч быў адным з аўтараў Белавежскіх пагадненняў.
Вядома, што ў канцы красавіка ён патрапіў у рэанімацыю з-за наступстваў перанесенага каранавіруса, аднак неўзабаве быў адтуль выпісаны. І ўсё ж хвароба моцна падарвала яго здароўе.