Лідэр Ліберальна-дэмакратычнай партыі Расіі Уладзімір Жырыноўскі памёр у Маскве ва ўзросце 75 гадоў. Пра гэта пішуць СМІ са спасылкай на старшыню Дзярждумы Вячаслава Валодзіна (ён размясціў паведамленне 6 красавіка ў сваім Telegram-канале).
Яшчэ ў пачатку лютага палітык патрапіў у шпіталь з-за ўскладненняў, выкліканых цяжкім цячэннем каранавіруса.