Парламент Арменіі не выбраў выконваючага абавязкі кіраўніка ўрада Нікола Пашыняна прэм’ер-міністрам краіны.
Пра гэта пішуць замежныя СМІ.
Па выніках галасавання кандыдатуру палітыка падтрымаў толькі 1 дэпутат.
Трое дэпутатаў прагаласавалі супраць, астатнія 75 устрымаліся ад галасаваньня.
Яшчэ адно галасаванне адбудзецца 10 мая. Калі Пашыняна ня выберуць прэм’ер-міністрам яшчэ раз, то парламент распусцяць.
Члены кабінета міністраў працягнуць выконваць свае абавязкі да фарміравання новага складу ўрада.
Пашынян сышоў у адстаўку з-за акцый пратэсту ў краіне ў сярэдзіне красавіка.
Гэта было неабходна для правядзення датэрміновых выбараў у парламент.