HomeНавіныПаслухайце новы падкаст: ён пра экалагічныя праблемы. Гэта і важна і цікава

Паслухайце новы падкаст: ён пра экалагічныя праблемы. Гэта і важна і цікава

Стартуе першы сезон падкаста “Яшчэ цяплей” ад Школы “Экаідэі”.

Бліжэйшыя дзесяць выпускаў гаворым пра клімат. Запрашаем у студыю эколагаў і экалагістак, якія кожны дзень робяць усё магчымае, каб скарачалася нагрузка на навакольнае асяроддзе і разам з тым менш негатыўнага ўплыву аказвалася на клімат. Пры гэтым у нас у гасцях будуць і прадстаўнікі сумежных сфер, напрыклад, з урбаністыкі і транспарту.

Праслухаць цізер: https://school.ecoidea.me/podcast

Чаму адны краіны спажываюць, а іншыя “аддзімаюцца”? Хто і/ці што больш уплывае на выкіды парніковых газаў? Чаму несправядліва вінаваціць у бяздумным марнаванні рэсурсаў, не ведаючы кантэксту? У першым эпізодзе разам са спецыялісткай па zero wasteМарыяй Сума разбіраемся, як звязаны нашы спажывецкія звычкі і клімат, на якіх краінах ляжыць адказнасць за горы смецця на планеце і чаму толькі сістэмная праца (а не адзінкавыя дзеянні) здольныя станоўча ўплываць на “адыходныя” тэндэнцыі. .

Праслухаць: https://anchor.fm/teplee-podcast/episodes/ep-e1997au

Новыя эпізоды будзем прадстаўляць прыкладна раз на дзесяць дзён. Каб не прапускаць выпускі, падпісвайцеся на падкаст “Яшчэ цяплей” на зручнай платформе: Apple Podcasts, Google Podcasts, Anchor, SoundCloud, Castbox, Яндэкс Музыка,ВКонтакт, Youtube, Instagram TV.

Сачыце за навінамі падкаста ў тэлеграм-канале «Яшчэ цяплей», каб самымі першымі даведвацца аб выхадзе новых выпускаў, чытаць дадатковыя і вельмі карысныя матэрыялы ад нашых гасцей.

bydobryhttps://bydobry.by
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x