Пасол Украіны ў Германіі Андрэй Мельнік лічыць, што краіна можа стаць членам Паўночнаатлантычнага альянсу “адразу пасля” заканчэння баявых дзеянняў на яе тэрыторыі.
Як піша ТАСС, у апублікаваным у пятніцу інтэрв’ю рэдакцыйнаму аб’яднанню Redaktionsnetzwerk Deutschland дыпламат таксама выказаў упэўненасць, што прыняцце Швецыі і Фінляндыі ў NATO не прывядзе да эскалацыі сітуацыі ва Украіне.
Цяперашнія падзеі, па сцвярджэнні дыпламата, “паказваюць, што NATO ёсць і застанецца адзіным якарам бяспекі ў Еўропе і ва ўсім свеце”.