HomeНавіныПасольства Ірака ў РФ рэгіструе мігрантаў, якія жадаюць вярнуцца на радзіму

Пасольства Ірака ў РФ рэгіструе мігрантаў, якія жадаюць вярнуцца на радзіму

Пасольства Ірака ў Маскве рэгіструе іракскіх мігрантаў, якія знаходзяцца на мяжы паміж Беларуссю і Польшчай і добраахвотна жадаюць вярнуцца на радзіму. Пра гэта ў панядзелак заявіў афіцыйны прадстаўнік міністэрства замежных спраў Ірака Ахмед ас-Сахаф, паведамляе ТАСС.

Прадстаўнік іракскага МЗС пацвердзіў, што дыппрадстаўніцтва “выдае транзітныя пашпарты, абменьваецца інфармацыяй па гэтым пытанні з партнёрамі і сябрамі Ірака”.

Паводле слоў ас-Сахафа, іракскае міністэрства мае інфармацыю пра 571 іракца, які знаходзіцца ля польска-беларускай мяжы. Аднак, дадаў ён, “дакладная колькасць грамадзян Ірака, якія зараз знаходзяцца у названым рэгіёне, злічыць немагчыма з прычыны вялікай працягласці самой мяжы і нежадання асобных мігрантаў вяртацца ў Ірак”.

bydobryhttps://bydobry.by
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x