Гастрафэст на Аўгустоўскім канале арганізуюць для гасцей XIII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур 5 чэрвеня. Пра гэта паведамляе БЕЛТАса спасылкай на вядучага метадыста Гродзенскага раённага культурна-інфармацыйнага цэнтра Наталлю Рамановіч.
Так, на пляцоўцы “Гасцінец” будуць частаваць усіх гасцей фэсту смачнымі стравамі з водарам традыцый.
«Упершыню на свяце будзе прэзентаваны чарговы для Гродзенскай вобласці элемент са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Стравы з цёртай бульбы – дранікі, бульбяныя бліны, бабка і іншыя – традыцыя прыгатавання», – адзначыла Наталля Рамановіч.