HomeНавіныПераможцаў конкурсу "Беларускі салавей" назавуць 18 студзеня

Пераможцаў конкурсу “Беларускі салавей” назавуць 18 студзеня

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў літаратурнага конкурсу “Беларускі салавей”, прысвечанага 135-годдзю з дня нараджэння Змітрака Бядулі, адбудзецца 18 студзеня ў галерэі “Лабірынт” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Творчы праект выклікаў неверагодную папулярнасць у вучняў, студэнтаў, настаўнікаў, супрацоўнікаў бібліятэк з усёй Беларусі. У конкурсе прынялі ўдзел 827 удзельнікаў ва ўзросце ад 6 да 71 года.

Ганаровым госцем цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў стане сын Змітрака Бядулі Яфім Плаўнік. Ён падтрымліваў творчую ініцыятыву, сачыў за развіццём конкурсу і знаёміўся з работамі ўдзельнікаў.

bydobryhttps://bydobry.com
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x