Як пішуць інтэрнэт-крыніцы, украінскі калектыў Kalush Orchestra, які сёлета перамог на музычным конкурсе “Еўрабачанне”, прадаў з аўкцыёну сваю ўзнагароду – крыштальны мікрафон. Прыз сышоў з малатка за 900 тысяч долараў ЗША.
Новым уладальнікам кубка песеннага конкурсу стала крыптасупольнасць WhiteBIT.
Атрыманыя сродкі будуць накіраваны на куплю комплексу беспілотнікаў PD-2 для ўкраінскай арміі.