HomeНавіныПершае выданне "Гары Потэра" прададзена за рэкордную суму

Першае выданне “Гары Потэра” прададзена за рэкордную суму

Першае выданне першай кнігі з сагі пра чараўніка Гары Потэра пісьменніцы Джаан Роўлінг прададзена на аўкцыёне за рэкордную 471 тысячу долараў. Інфармацыя размешчана на сайце аўкцыённага дома Heritage auctions. Гэта рэкорд не толькі для кніг пра Гары Потэра, але і ў цэлым для камерцыйных кніг, выдадзеных у XX стагоддзі.

Брытанская пісьменніца Джаан Роўлінг напісала 7 кніг пра Гары Потэра. Першая кніга ў цвёрдай вокладцы была выдадзена тыражом толькі 500 асобнікаў. Пасля аб’ём тыражоў кніг вырас да 500 мільёнаў копій на 80 мовах свету.

bydobryhttps://bydobry.com
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x