Магдалена Андэрсан адмовілася заняць пасаду прэм’ер-міністра праз 7,5 гадзін пасля таго, як парламент зацвердзіў яе на гэтай пасадзе.
Прычынай адстаўкі, як паведаміла Радыё Швецыі, стала рашэнне “зялёных” выйсці з кааліцыі з сацыял-дэмакратамі, партыяй Андэрсан. Гэтае рашэнне, у сваю чаргу, стала следствам таго, што парламент прагаласаваў на карысць бюджэту, прадстаўленага апазіцыяй.
Згодна з распаўсюджанай у Швецыі практыцы, кааліцыйны ўрад павінен пайсці ў адстаўку, калі адна з прадстаўленых у ім партый пакідае склад.