HomeНавіныПершы выпадак COVID-19 выяўлены на эстафеце алімпійскага агню ў Японіі

Першы выпадак COVID-19 выяўлены на эстафеце алімпійскага агню ў Японіі

Станоўчая рэакцыя на каранавірус зафіксавана ў 30-гадовага паліцэйскага, які забяспечваў правядзенне эстафеты алімпійскага агню ў прэфектуры Кагава.

Этап праходзіў 17 і 18 красавіка. Як паведамляюць японскія СМІ, гэта першы выпадак выяўлення віруса сярод персаналу, які працуе на мерапрыемстве.

Эстафета алімпійскага агню пачалася 25 сакавіка ў прэфектуры Фукусіма і працягнецца 121 дзень да 23 ліпеня – дня адкрыцця Алімпіяды. За гэты час эстафета пройдзе па 47 прэфектурах ў 859 населеных пунктах. У ёй прымуць удзел 10 тысяч факеланосцаў.

Алімпіяда ў Токіо была перанесена на год з-за каранавіруса і пройдзе з 23 ліпеня па 8 жніўня.

bydobryhttps://bydobry.by
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x