У Расіі амікрон-штам каранавіруса знойдзены ў двух грамадзян. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на Расспажыўнагляд.
У ведамстве адзначылі, што новы штам каранавіруса быў выяўлены ў пасажыраў, што прыбылі з ПАР. У Расспажыўнаглядзе ўдакладнілі, што штамы каранавіруса яшчэ ў 10 турыстаў, чые ПЛР-тэсты аказаліся станоўчымі, пакуль вызначаюцца.
СААЗ, нагадвае агенцтва, назвала штам каранавіруса В.1.1.529, выяўлены на поўдні Афрыкі, грэчаскай літарай “амікрон”. У заяве арганізацыі паведамлялася, што гэтая разнавіднасць мае вялікую колькасць мутацый, некаторыя з якіх выклікаюць занепакоенасць, паколькі могуць адбіцца на эфектыўнасці вакцын. Паводле папярэдніх даных, штам мае павышаную здольнасць да распаўсюджвання.