HomeНавіныПісьменнік з Танзаніі стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры

Пісьменнік з Танзаніі стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры

Пісьменнік з Танзаніі Абдулразак Гурна стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры 2021, паведамляюць інфармагенцтвы. Як адзначылі ў Нобелеўскім камітэце, Гурна ўганараваны прэміяй за «яго бескампраміснае і спагадлівае пранікненне ў наступствы каланіялізму і лёс бежанцаў у прорвы паміж культурамі і кантынентамі». Гурна з’яўляецца аўтарам некалькіх англамоўных раманаў, сярод якіх «Рай», «Дэзерцірства», «Захапленне цішынёй», «У мора». Ён нарадзіўся на Занзыбары ў 1948 годзе. У 1968 годзе будучы пісьменьнік пераехаў у Вялікабрытанію, а ў 1982 годзе атрымаў доктарскую ступень у Кенцкім універсітэце, дзе пачаў выкладаць з 1985 года.

bydobryhttps://bydobry.by
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x