У Пінскім раённым выканкаме забаранілі плаванне на маламерных судах па трох рэках у рэгіёне ля мяжы з Украінай. Пра гэта піша Sputnik Беларусь.
Гаворка ідзе пра рэкі Прыпяць, Прастыр і Стыр – але толькі пра тыя ўчасткі, дзе яны перасякаюцца з дзяржаўнай мяжой Украіны. Пад забарону не патрапілі судны органаў рыбалоўнага кантролю, бяспекі суднаходстваў і дзяржорганаў сістэмы забеспячэння бяспекі краіны.
Раней аналагічныя рашэнні прынялі Лоеўскі і Брагінскі райвыканкамы.