Біятэхналагічная кампанія BioAcumen Global з Сінгапура стварыла спецыялізаваны ПЛР-тэст, які мэтанакіравана зможа вызначаць наяўнасць амікрон-штама каранавіруса. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на газету The Straits Times.
Распрацоўшчыкі падкрэсліваюць, што магчымыя тры варыянты выніку даследавання: станоўчы на каранавірус і «амікрон», станоўчы на каранавірус, але адмоўны на «амікрон» ці ж цалкам адмоўны.
Пакуль пры правядзенні традыцыйных ПЛР-тэстаў патрабуецца дадатковае даследаванне, каб выявіць новы штам.
На сённяшні дзень у Сінгапуры было зафіксавана тры ўвазныя выпадкі заражэння амікрон-штамам.
26 лістапада, нагадвае агенцтва, Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) пазначыла штам каранавіруса В.1.1.529, выяўлены на поўдні Афрыкі, грэчаскай літарай “амікрон”.