HomeНавіныПольшча набудзе дадаткова шэсць батарэй сістэмы СПА Patriot

Польшча набудзе дадаткова шэсць батарэй сістэмы СПА Patriot

Улады Польшчы набудуць дадаткова шэсць батарэй сістэмы супрацьпаветранай і супрацьракетнай абароны Patriot. Пра гэта паведаміў у аўторак на канферэнцыі міністр абароны Польшчы Марыюш Блашчак, піша ТАСС.

«Мы пачынаем другую фазу праграмы супрацьпаветранай абароны «Вісла», – сказаў ён, інфармаваўшы, што «падпісаў заяўку на куплю трох дывізіёнаў, гэта значыць шасці батарэй сістэмы Patriot, у тым ліку радараў, пускавых усталёвак, а таксама камплекта ракет». Таксама плануецца набыць навучальны і лагістычны пакеты.

Агенцтва нагадвае, што ў 2018 годзе Польшча падпісала з ЗША кантракт на набыццё амерыканскай сістэмы Patriot для нацыянальнай сістэмы ПРА «Вісла», якая ствараецца. Першыя пастаўкі пачаліся ў 2022 годзе. Дзве фазы праграмы “Вісла” прадугледжваюць набыццё Польшчай 16 пускавых установак, 208 ракет, чатырох радыёлакацыйных станцый з радарамі.

bydobryhttps://bydobry.com
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x