Польскія будаўнікі ўзвялі ўжо 120 км сцяны на мяжы з Беларуссю. Пра гэта, як піша ТАСС, у пятніцу паведаміў у Twitter намеснік кіраўніка МУС Польшчы Мацей Вонсік.
«Мы маем ужо 120 км сцяны на мяжы з Беларуссю. Як мы і планавалі, будаўнічыя работы павінны завяршыцца да канца месяца», – напісаў ён.
Агенцтва нагадвае, што ў 2021 годзе польскія пагранічнікі зарэгістравалі звыш 41 тыс. спроб нелегальнага пераходу мігрантамі польска-беларускай мяжы.