Улады Польшчы прынялі рашэнне значна скараціць зону на польска-беларускай мяжы, дзе забаронена знаходжанне старонніх. Пра гэта паведаміў у чацвер у Twitter міністр унутраных спраў рэспублікі Марыюш Каміньскі, піша ТАСС.
«1 ліпеня перастане дзейнічаць распараджэнне МУС аб часовай забароне знаходжання ў 183 населеных пунктах у прымежнай зоне Падляскага і Люблінскага ваяводстваў. Адначасова кіраўнікі рэгіёнаў уводзяць забарону знаходжання на адлегласці 200 м ад лініі дзяржаўнай мяжы», – інфармаваў міністр.
Агенцтва нагадвае, што восенню мінулага года з-за абвастрэння міграцыйнай сітуацыі Польшча ўвяла надзвычайнае становішча ў рэгіёнах, якія мяжуюць з Беларуссю.