Паводле папярэдніх прагнозаў сіноптыкаў, у сераду, 8 чэрвеня, ноччу будзе без істотных ападкаў, раніцай і днём месцамі па паўночна-заходняй палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Уначы паветра прагрэецца да плюс 10-17, днём слупок тэрмометра дасягне 23-30 градусаў цяпла.
У чацвер, 9 чэрвеня, месцамі па паўночна-заходняй палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 12-18, днём плюс 23-30. Па поўдні паветра прагрэецца да плюс 32 градусаў.
У суботу, 11 чэрвеня, ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах чакаюцца навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 11-17 градусаў. Максімальная тэмпература днём – плюс 19-26, а па паўднёвым усходзе будзе да 28 градусаў цяпла.
У нядзелю, 12 чэрвеня, месцамі па рэспубліцы прагназуюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад плюс 9 да плюс 16 градусаў, а днём ад плюс 20 да 27 градусаў цяпла.