HomeНавіныПрацэдура дзяржтэхагляду стане зручней

Працэдура дзяржтэхагляду стане зручней

У будучыні ўладальнікам транспартных сродкаў стане больш зручна і прасцей праходзіць дзяржтэхагляд, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на інфармацыю УП «Белтэхагляд». Для аўтаўладальнікаў плануюць распрацаваць мабільнае прыкладанне, каб з дапамогай смартфона можна было абраць для сябе дзень і час прыезду на дыягнастычную станцыю і зэканоміць час.

Ужо сёння, зазначаюць ва УП “Белтэхагляд”, вадзіцель можа запісацца на канкрэтны дзень, аплаціць дазвол на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху і кантрольна-дыягнастычныя работы і ўжо заўтра спакойна ехаць праходзіць дзяржтэхагляд. З укараненнем у жыццё мабільнага прыкладання гэтая працэдура нашмат спросціцца.

У “Белтэхаглядзе” нагадалі, што на афіцыйным сайце прадпрыемства можна праверыць тэрмін дзеяння дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху.

bydobryhttps://bydobry.com
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x