Як паведамляюць сіноптыкі, 13 красавіка (у сераду) будзе пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі па паўднёвым усходзе краіны ноччу і раніцай месцамі чакаюцца ападкі (дождж, мокры снег), днём невялікія кароткачасовыя дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах рэспублікі слабы туман. Вецер паўночны парывісты, месцамі на ўсходзе моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -3.. +3 °С, па ўсходзе Беларусі да +5 °С, максімальная днём +9.. +15 °С. Атмасферны ціск уначы будзе слаба расці, днём істотна не зменіцца.