Як паведамляюць сіноптыкі, 26 мая (у чацвер) чакаецца воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі дажджы, у асобных раёнах навальніцы і моцныя дажджы. Вецер паўднёвы з пераходам на заходні парывісты, днём месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +7.. +13 °С, максімальная днём +16.. +22 °С. Атмасферны ціск уначы будзе слаба падаць, днём істотна не зменіцца.