Як паведамляюць сіноптыкі, 29 красавіка (у пятніцу) чакаецца пераменная воблачнасць. Уначы без істотных ападкаў, раніцай і днём месцамі па рэспубліцы пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы, раніцай па поўначы краіны магчымы мокры снег. У начны і ранішні час у асобных раёнах рэспублікі будзе згушчацца слабы туман. Вецер ноччу няўстойлівы слабы, днём заходні, паўночна-заходні ўмераны, месцамі парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -3.. +3 °С, максімальная днём +10.. +16 °С. Атмасферны ціск істотна не зменіцца.